Вакансия Angular Full Stack Developer (MEAN) Middle/Senior

14 октября 2021    36
Откликнуться

Flatlogic - гэта дынамічная i амбіцыйная IT-кампанія, у якой мы ствараем інавацыйныя прылады для будучага распрацоўшчыкаў.

Пра нас:

* Мы ствараем і прадаем шаблоны мабільных і вэб-дадаткаў, а таксама працуем з праектамі замоўцаў з усяго свету. Гэта сапраўдны рынак і прадукт, мы не стартап - мы жывем за кошт абаротных сродкаў.

* Паводле рэйтынгу dev.by, Flatlogic - адна з самых прывабных для працы IT-кампаній у Беларусі (TOP-9 з ацэнкай 4.9).

* Чатыры былых супрацоўніка Flatlogic стварылі свае ўласныя паспяховыя кампаніі (уключаючы FriendlyData), з якімі мы сябруем. У нас ёсць чаму павучыцца, калі ёсць жаданне атрымаць бізнес вопыт.

* Кампанія расце па продажах і трафіку экспаненцыйна у сярэднім па 5-10% у месяц, таму мы заўсёды ў пошуку таленавітых і адказных інжынераў.

Мы запрашаем далучыцца да сумеснай творчасцi на праектах распрацоӯшчыкаӯ з добрым валоданнем Angular.

Нам бы хацелася, каб Вы:

  • Добра разбіраліся ў Angular і сачылі за апошнімі трэндамі ў яго распрацоўцы.
  • Ўмелі праектаваць і распрацоўваць складаныя MEAN-stack дадаткi самастойна.
  • Валодалі базай ведаў агульнага праграмавання (патэрны праектавання, ААП).
  • Былі поўныя энтузіязму браць частку адказнасці за развіццё прадукту.
  • Маглі спакойна размаўляць на Ангельскай мове (b2 +).
  • Валодалі навыкамі вёрсткі html / css.

Мы прапануем:

  • Працу з цікавымі тэхналогіямі і праектамі
  • Празрыстасць і сумленнасць ва ўсіх працэсах
  • ПВТ і афіцыйная заработная плата
  • Гнуткі працоўны дзень і магчымасць працаваць выдалена
  • Якаснае абсталяванне і камфортны офіс
  • Лямпавая і сяброўская атмасфера ў камандзе, актыўныя і душэўныя карпаратывы, падарункі па асаблівых нагодах і карпаратыўная дысконтная праграма
  • З таленавітымі і адказнымі інжынерамі мы гатовыя дзяліцца адсоткам ад продажаў прадуктаў, і ў асаблівых выпадках апцыёнамі.

Калі Вам цікавая дадзеная вакансія, то, калі ласка, дасылайце нам сваё рэзюмэ - мы будзем рады пагутарыць i сустрэцца з Вамi!

Подписывайтесь на наш телеграм-канал @remotelist, чтобы всегда быть в курсе новых вакансий! Дайджесты с новыми вакансиями появляются каждые 2-3 часа.

Еженедельная рассылка топ-15 самых просматриваемых вакансий сайта. Письмо приходит каждое воскресенье.