Flatlogic - гэта дынамічная i амбіцыйная IT-кампанія, у якой мы ствараем інавацыйныя прылады для будучага інжынераў-распрацоўшчыкаў.
Пра нас:
* Прадукт Flatlogic – гэта платформа з шаблонамі, генератарам CRUD і хостынгам, якая прапаноувае ідэальнае рашэнне для вэб-распрацоўкі. Таксама мы працуем з праектамі замоўцаў з усяго свету. Гэта сапраўдны рынак і прадукт, мы не стартап - мы жывем за кошт абаротных сродкаў.
* Паводле рэйтынгу dev.by, Flatlogic - адна з самых прывабных для працы IT-кампаній у Беларусі (TOP-9 з ацэнкай 4.9).
* Чатыры былых супрацоўніка Flatlogic стварылі свае ўласныя паспяховыя кампаніі (у тым лiку FriendlyData), з якімі мы сябруем. У нас ёсць чаму павучыцца, калі жадаеце атрымаць бізнес вопыт.
* Кампанія расце па продажах і трафіку экспаненцыйна, у сярэднім па 5-10% у месяц, таму мы заўсёды ў пошуку таленавітых і адказных спецыялiстаў.
Зараз мы шукаем адказнага і закаханага ў сваю справу Fullstack Software Engineer для выдалёнай працы.Нам бы хацелася, каб Вы:
- Мелі вопыт з React, Vue ад 3 гадоў і сачылі за апошнімі трэндамі ў іх распрацоўцы.
- Мелі вопыт распрацоўкі прыкладанняў Node JS і жадалі працаваць як Full-stack інжынер.
- Валодалі базай ведаў агульнай праграмавання (патэрны праектавання, ААП).
- Былі поўныя энтузіязму браць частку адказнасці за развіццё прадукту.
- Маглі спакойна размаўляць на ангельскай мове (b2 +).
- Валодалі навыкамі вёрсткі html / css.
Мы прапануем:
- Працу з цікавымі тэхналогіямі і праектамі.
- Афармленне праз B2B дагавор альбо самазанятасць.
- Празрыстасць і сумленнасць ва ўсіх працэсах.
- Лямпавую і сяброўскую атмасферу ў камандзе, падарункі па асаблівых нагодах.
Калі Вам цікавая дадзеная вакансія, то, калі ласка, дасылайце нам сваё рэзюмэ - мы будзем рады пагутарыць i сустрэцца з Вамi!
*Адгукаючыся на дадзеную вакансію, я (сушукальнік) даю сваю згоду ТАА «Флэтлоджык» на апрацоўку маіх персанальных даных, якія змяшчаюцца ў рэзюмэ, суправаджальным лісце, а таксама прадастаўляюцца ў працэсе правядзення інтэрв'ю/гутаркі і іншымі спосабамі, для мэт разгляду маёй кандыдатуры на вакансіі Кампаніі, правядзення са мной інтэрв'ю/гутарак, уключэння мяне ў базу дадзеных суіскальнікаў і для патэнцыйна магчымага заключэння са мной працоўнага дагавора (кантракта) і (або) грамадзянска-прававога дагавора.